Пробашч парафіі – кс. Андрэй Кеўліч
дэкан Магілёўскага дэканату
Таксама з’яўляецца пробашчам парафіі Маці Божай Бялыніцкай г. Горкі.
Нарадзіўся на Гродзеншчыне 8 лістапада 1986г у каталіцка-праваслаўнай сям’ і. Сакрамант Хросту і Канфірмацыі прыняў 8 студзеня 1987г. у праваслаўным храме Нараджэння Багародзіцы ў в. Гудзевічы. У 2000г. перайшоў на каталіцкае вервызнанне.
У 2004г. склаў дакументы ў Вышэйшую Духоўную семінарыю ў Гродне. Ад 2007г. працягваў духоўную фармацыю ў Вышэйшай Духоўнай семінарыі “Hosianum” у г. Ольштыне (Польшча), якую паспяхова скончыў у 2010г. пасведчанні дыяканату атрымаў 13 чэрвеня 2009г. Пасля заканчэння семінарыі дэкрэтам Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага скіраваны на дыяканскую паслугу ў парафію св. Сымона і св. Алены ў г. Мінску.
11 чэрвеня 2011г. атрымаў пасвячэнне прэзбітэрату і дэкрэтам Арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча скіраваны ў парафію Ўзвышэння Святога Крыжа ў г. Вілейка ў якасці вікарыя.
У 2013г. з 24 чэрвеня па 24 верасня знаходзіўся ў Італіі ў г. Верона, дзе вывучаў італьянскую мову і рыхтаваўся да вывучэння пастаральнага багаслоўя ў Facolta Teologica del Triveneto (Padova).
27 верасня 2013г. паводле дэкрэту №38/д/13 Мітрапаліта Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі прызначаны адміністратарам з правамі пробашча парафіі Маці Божай Бялыніцкай г. Горкі. Праз некалькі год пасля быў прызначаны пробашчам гэтай жа парафіі.
Удзельнічаў у літургічным семінары Ars Celebrandi, мэтай якога з’яўляецца паглыбленне ведаў пра традыцыйную рымскую літургіяю і спеў Касцёла.
З ініцыятывы біскупа Аляксандра Яшэўскага пры падтрымцы арцыбіскупа Мінска-Магілёўскага Тадэвуша Кандрусевіча з 2019г. з’яўляецца адказным за арганізацыю цэлебрацыі святой Імшы ў надзвычайнай форме рымскага абраду.
У 2020г. распачаў завочнае навучанне ў галіне пастаральнага багаслоўя ва ўніверсітэце UKSW у Варшаве.
У 2022г. рашэннем арцыбісупа Юзафа Станеўскага прызначаны на пасаду Магілёўскага дэкана. З 16 ліпеня апякуецца Чавускай парафіяй.
У найноўшай гісторыі парафіі ў Чавусах працавалі наступныя святары:
2007-2022 – святары-манахі з Ордэна Пабожных Школаў (Айцы Піяры): а. Гжэгаж Ксёнжэк SP (2007-2020), а. Віктар Занеўскі SP (2007-2011), а. Віталій Цыбульскі SP (2012-2013), а. Віталій Слука SP (2020-2022).
2006-2007 – кс. Павел Шылак (па сумяшчальніцтву)
2005-2006 – кс. Анджэй Табор
2003-2005 – кс. Сяргей Бараўнёў
1998-2003 – кс. Францішак Рудзь
1996-1998 – кс. Караль Тамэцкі (па сумяшчальніцтву)
Ведаем імёны некаторых святароў, якія працавалі на Чавускай зямлі раней:
1928-1937 – кс. Павел Казюнас
1927-1928 – кс. Юзаф Лук’янін
1922-1927 – кс. Мікалай Концэвіч
1916-1920 – кс. Віктар Гагалеўскі
1915-1916 – кс. Валеры Мацкевіч (па сумяшчальніцтву)
1913-1914 – кс. Ян Сенкевіч
1907-1912 – кс. Геранім Будрыс (па сумяшчальніцтву)
1866-1867 – кс. Казімір Падберскі
1865-1866 – кс. Бэнэдыкт Концэвіч
Імёны манахаў-кармелітаў (Ocarm), якія апекаваліся Чавусамі:
1838-1865 – а. Зянон Залескі
1835-1836 – а. Філіп Вітортт
1833-1835 – а. Яўхім Кавальскі
1832-1833 – а. Уладыслаў Гедгоўн
1825-1826 – а. Андрэй Ясінскі
1804-1815 – а. Станіслаў Дэшчынскі
1800-1801 – а. Тадэвуш Вайсневіч
1793 – а. Якуб Дэшчынскі
1781 – а. Анёл Місевіч
1776-1777 – а. Сымон Пажарскі
1773-1776 – а. Караль Міхальскі
1770-1773 – а. Януарый Швабовіч
1766-1770 – а. Эўстахій Рымовіч
1720 – а. Вацлаў Смаленскі
1717 – а. Пётр Вачынскі
1688-1689 – а. Калікст Дзюркевіч
1682-1688 – а. Аляксей Ласінскі
1676-1682 – а. Іларыён Цемнеўскі
1674-1676 – а. Гіпаліт Адамскі
1670-1673 – а. Альбін Лазарскі
1667-1668 – а. Баніфацый Крэчкоўскі
1652 – а. Габрыэль Саленіза