HOT-INFO

213206 Чавусы, вул. Азарава, 46,
Беларусь

Аўтар: Super User
Праглядаў: 58

УСТУПНАЯ МАЛІТВА

 О Дзева, найдастойнейшая Маці Касцёла! Табе даручаем увесь Касцёл. Ты, якую мы называем «Успамогай Біскупаў», абараняй і заступайся за Пастыраў Касцёла ў іх апостальскай місіі. Апякуйся ўсімі законнікамі і вернікамі, якія падтрымліваюць іх у няпростай працы. Ты, якая па волі Твайго Сына Божага ў хвіліну яго збаўчай смерці сталася Маці ўмілаванага Вучня, памятай пра даручаны Табе хрысціянскі народ. Памятай пра ўсіх Сваіх дзяцей, занясі іх малітвы да Бога, захавай у іх моцную веру, узмацні надзею і распалі любоў. Паглядзі ласкавым вокам на нашых адлучаных братоў і дапамажы нам аб'яднацца. Ты, што нарадзіла Хрыста, Пасрэдніка паміж Богам і людзьмі. О Святыня Святла, без ценю плямы! Заступіся за нас перад Тваім Адзінародным Сынам, Пасрэднікам нашага паяднання з Айцом, каб Ён аказаў міласэрнасць да нашых слабасцей і аддаліў ад нас усякую нязгоду, уліўшы ў нашы душы радасць любові. Амэн.

 

Kyrie, elejson. Chryste, elejson. Kyrie, elejson.

Правобраз Касцёла, маліся за нас!

Найвыдатнейшая частка Касцёла, маліся за нас!

Узор святасці ў супольнасці выбраных, маліся за нас!

Маці хрысціян, маліся за нас!

 

К. О Марыя, прымі нашыя падзякі. Усклікаем да Цябе: Дзякуем Табе, Маці Касцёла!

Прачытаць падзяку з картак

За міласэрнасць Тваю над намі,

За тое, што сапраўды з’яўляешся для нас Маці,

За Тваё матчына сэрца,

За тых, хто вярнуўся на шлях праўды,

За ўзрастанне любові ў нашых сэрцах,

За тое, што вядзеш нас шляхам Божых загадаў,

За апеку на месцах нашай працы,

За дапамогу ў выхаванні маладога пакалення,

За яснае полымя надзеі для тых, хто сумняваецца,

За хлеб штодзённы,

За здароўе,

За аздароўленых ад хваробы,

За палёгку ў цярпенні,

За суцешаных у смутку,

За выратаваных ад роспачы,

За падтрыманых у сумневе,

За вызваленых ад улады граху,

За пачутых у маленнях,

За аказаную нам літасць,

За Тваю мацярынскую любоў,

За Тваю дабрыню непараўнальную,

За ўсе ласкі нам і іншым аказаныя.

Вітай, Марыя…

 

К. А цяпер, о Марыя, выслухай нашыя супольныя маленні. Усклікаем да Цябе: Просім Цябе, Маці Касцёла!

Прачытаць просьбы з картак

За засмучаных, каб Ты іх суцешыла,

За хворых, каб Ты іх аздаравіла,

За плачучых, каб Ты iм слёзы выцерла, Просім Цябе, Маці Касцёла!

За сірот i пакінутых, каб Ты ім Маці была,

За бедных i патрабуючых, каб Ты ім дапамагала,

За блукаючых, каб Ты іх на шлях праўды прывяла,

За спакушаных, каб Ты іх вызваліла з сілкоў д’ябла,

За тых, хто падае, каб Ты іх у добрым падтрымала,

За грэшнікаў, каб Ты ім жаль i ласку споведзі выпрасіла,

За памерлых, каб Ты іх да радасці вечнага жыцця давяла,

Аб узрастанні сапраўднай любові ў нашых сэрцах

Аб стойкасці ў веры i вернасці Хрыстоваму Касцёлу,

Аб здароўе i неабходных ласках для Святога Айца,

Аб сапраўднай свабодзе для чалавечых сэрцаў, розумаў і Айчыны,

Аб Божым благаслаўленні для ахвярадаўцаў і дабрадзеяў нашай супольнасці

Вітай, Марыя…

 

К. О Найсвяцейшая Багародзіца, якая з такой пяшчотай з гэтага цудоўнага абраза на нас глядзіш, з дзіцячым даверам спяшаемся да Цябе з нашымі супольнымі просьбамі i патрэбамi. Звярні на нас свой ласкавы позірк і выслухай нашы маленні, прыйдзі нам з дапамогай у розных нашых патрэбах.  Горача i з усіх нашых сіл усклікаем да Цябе:

Дапамагай нам заўсёды!

Вялікая Божая Маці,

Маці наша найлепшая,

Заступніца наша ў Бога,

Распарадчыца ўсялякіх ласкаў,

Маці святой настойлівасці,

Трон Божай Міласэрнасці,

Зарука нашага Збаўлення,

Знішчальніца пякельных моцаў,

Умацаванне слабых,

Прытулак прыгнечаных,

Цудоўная лекарка ў хваробах,

Паратунак гінучых грэшнікаў,

Надзея ўпаўшых у роспач,

Апякунка святых місій,

Выхавальніца святарскіх i манаскіх пакліканняў,

Настаўніца духоўнага жыцця,

Апякунка сем'яў,

Чулая Маці сіротаў,

Сапраўдная дарога да неба.

 

К. Ты наш прытулак, о Пані!

Л. Дапамагай нам у бедах i смутку!

 

К. Молімся.

Божа, Ты ў сваёй дабрыні зрабіў так, каб Найсвяцейшая Панна Марыя, цудоўны плод Адкуплення, ззяе як прачысты вобраз Касцёла; дай ласку Свайму народу – пілігрыму на зямлі, каб, гледзячы на ​​Марыю, верна ішоў за Хрыстом, пакуль не дасягне поўні славы, якую з радасцю бачыць у Найсвяцейшай Дзеве.

Пане Езу Хрыстэ, Ты даў нам сваю Маці Марыю за нашу Маці, дазволь, просім, каб мы, нястомна заклікаючы аб Яе мацярынскай дапамозе, маглі плённа заносіць Добрую Навіну да сэрцаў і дамоў усіх людзей. Які жыве і валадарыць на вякі вечныя. Амэн.

 

© парафія Найсвяцейшай Дзевы Марыі Маці Касцёла, у Чавусах  2022г.   

Катэгорыя: