HOT-INFO

213206 Чавусы, вул. Азарава, 46,
Беларусь

Аўтар: Super User
Праглядаў: 34

 

ХХХI Нядзеля Звычайнага Перыяду

РАСКЛАД   БАГАСЛУЖЭННЯЎ:

у аўторак – 1 лістапада – 10.00

у сераду – 2 лістапада – 10.00

у нядзелю – 6 лістапада – святая Імша ў 10.00

 

  1. у літургіі:

01.11.2022 – аўторак – абавязковая ўрачыстасць Усіх Святых

02.11.2022 – серада – успамін Усіх Памерлых Вернікаў

03.11.2022 – чацвер – успамін св. Марціна дэ Порэса

04.11.2022 – пятніца – успамін св. Караля Барамэя, біскупа

  1. у кастрычніку – асаблівым чынам звяртаемся праз заступніцтва Багародзіцы з дапамогай ружанцовай малітвы. Вялікі дзякуй усім, хто сапраўды прымаў актыўны удзел.
  2. Набліжаецца 1 і 2 лістапада. У перыяд з 1 па 8 лістапада можна кожны дзень атрымліваць поўны адпуст за пабожнае наведванне могілак і малітву за памерлых, ахвяраваць адпуст можна толькі за памерлых.
  3. Падзяка ўсім, хто маліўся за святароў, якія на мінулым тыдні перажывалі святарскія рэкалекцыі.
  4. Працягваем малітву ў інтэнцыі парафіі святых Сымона і св. Алены ў Мінску. Молімся, каб як найхутчэй зноў распачалося нармальнае жыццё парафіяльнай супольнасці
  5. Дарагія, шчыра запрашаю памаліцца за усіх вернікаў ў Мінску, якія ў мінулую нядзелю сваімі ахвяраваннямі падтрымалі правядзення нашых некаторых рамонтных прац, якія мы запланавалі. Спадзяюся, што ўжо бліжэйшая святая Імша ў нядзелю будзе ў капліцы. Таксама запрашаю і Вас да распаўсюджвання сімвалічных “цаглінак” – бо разам мы заўсёды зможам зрабіць і больш, і лепш.
  6. Вялікі дзякуй сп. Ірыне за арганізацыйныя працы, асабліва клопат пра тое, каб мы змаглі перадаць крэслы, якія знаходзяцца ў будучым катэхетычным класе.
  7. Распачала працу інтэрнет-старонка парафіі ў Чавусах – www.chausy.by
  8. 18-20 лістапада ў рэкалекцыйным доме пры парафіі святога Арханёла Міхала ў Навагрудку пройдзе рэкалекцыйны курс на тэму: «Не змарнаваць час, дадзены Богам».
  9. 11–13 лістапада адбудуцца рэкалекцыіі для сужонкаў і духоўных асоб ад руху «Сужэнскія Сустрэчы». Яны пройдуць у цэнтры Caritas у Ляскоўцы каля Бараўлянаў, што пад Мінскам.
  10. Дзякуем за дар супольнай малітвы, за вашае ахвярнае сэрца, дапамогу ў розных штодзённых клопатах. Добрага перажывання Нядзелі – Дня Пана.
Катэгорыя: